Інфармацыйна-даследніцкая установа “Рэгіянальнае Бюро Развіцця”

Экспертыза і распрацоўкі ў галіне рэгіянальнага развіцця.

 

Інфармацыйна-даследніцкая установа “Рэгіянальнае Бюро Развіцця” з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, створанай для здзяйснення інфармацыйна-даследніцкіх функцый некамерцыйнага характару і дзеючай у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Нашыя намаганні накіраваныя на паглыбленне ўзаемапаразумення паміж прадстаўнікамі трох сектароў беларускага грамадства праз прадастаўленне ім шырокага кола інфармацыйных, кансультацыйных і адукацыйных паслуг з мэтай стварэння і ўдасканалення ўмоваў для ўстойлівага развіцця рэгіёнаў і гарадоў Беларусі.

Кожны рэгіён - гэта тэрыторыя са сваім унікальным патэнцыялам для руху наперад. Наша дзейнасць скіраваная на выяўленне і падтрымку гэтага патэнцыялу. Рост становіцца устойлівым, калі рэгіён здольны стаць прывабным для інвестараў і турыстаў, стварыць магчымасці для вядзення бізнесу і адпачынку, бяспечнага і камфортнага жыцця, захаванню культурных традыцый.

Падрабязней пра арганізацыю

Кантакты

 

Пачніце працу з рэгіянальным бюро развіцця прама зараз: