Інфармацыйна-даследніцкая установа “Рэгіянальнае Бюро Развіцця”

Экспертыза і распрацоўкі ў галіне рэгіянальнага развіцця.

 

Наша галоўная задача заключаецца ў дапамозе беларускім рэгіёнам ў паляпшэнні сваёй адноснай эканамічнай эфектыўнасці і памяншэнні сацыяльнай і эканамічнай няроўнасці ўнутры і паміж рэгіёнамі.

Місія арганізацыі - падтрымка дэмакратычных пачынанняў, развіццё прафесійных кампетэнцый і стварэнне магчымасцяў рэалізовываць сябе для развіцця рэгіёну і краіны.

Місія ажыццяўляецца праз наступныя канкрэтныя дзеянні:

Нашыя намаганні накіраваныя на паглыбленне ўзаемапаразумення паміж прадстаўнікамі трох сектароў беларускага грамадства праз прадастаўленне ім шырокага кола інфармацыйных, кансультацыйных і адукацыйных паслуг з мэтай стварэння і ўдасканалення ўмоваў для ўстойлівага развіцця рэгіёнаў і гарадоў Беларусі.

Асноўныя напрамкі працы арганізацыі гэта: 

Сацыяльна-эканамічнае развіццё

Праца з рознымі групамі грамадства для паляпшэння іх сацыяльна-эканамічных умоў, з дапамогай прафесійнай адукацыі, эканамічнага развіцця і сацыяльных праектаў.

Школа рэгіянальнага развіцця

Навучальная праграма ў фармаце «летняй школы», якая знаёміць слухачоў з асновамі эканамічных, культуралагічных і сацыяльных дзеянняў на карысць развіцця рэгіёна.

Брэндынг рэгіёнаў

Сервіс, накіраваны на стварэнне індывідуальнага іміджу рэгіёну (горада), які дазваляе вылучыцца сярод іншых рэгіёнаў Беларусі і падкрэсліць свае канкуранцыйныя перавагі.

Апытанне бізнеса

Сервіс, які дазваляе па вызначаных характарыстыках рабіць ацэнку эканамічнага патэнцыяла рэгіёна (горада) і адсочваць тэндэнцыі у маштабах краіны.

Аналіз рэгіянальнай палітыкі

Навучальная праграма у фармаце семінара (workshop) якая знаёміць слухачоў з метадалогіяй «аналізу палітыкі» і прыняцця рашэнняў, а таксама дазваляе на практыцы апробаваць атрыманыя веды.

Інвестыцыйны атлас рэгіёна

Сервіс, які дазваляе падрыхтаваць прэзентацыю (investor guide) рэгіёна (горада) з улікам патрэбаў і чаканняў патэнцыйнага інвестара.

Рэйтынг гарадоў

Сервіс, які дазваляе па вызначаных характарыстыках праводзіць рэйтынгавую ацэнку сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіз рэгіёнаў (гарадоў) адносна адзін аднаго.

Праграма працы з беспрацоўнымі

Навучальная праграма у фармаце «нядзельняй школы», якая знаёміць слухачоў з тэндэнцыямі на рэгіянальным рынку працы, а таксама матывуе іх да больш асэнсаваных дзеянняў па пошуку працы.

Падтрымка выдавецкіх праектаў

Матывацыйная і тэхнічная падтрымка ініцыятываў, па стварэнню і выданню грамадзка-палітычных, культуралагічных, гістарычных публікацыяў.

Падтрымка Інтарнэт праектаў

Матывацыйная і тэхнічная падтрымка ініцыятываў, па стварэнню рэгіянальных інтарнэт-праектаў.

Інфармацыйна-даследніцкая установа “Рэгіянальнае Бюро Развіцця” прымяняе розныя метадалогіі ў мэтах пашырэння магчымасцяў для стварэння сацыяльнага капіталу і павышэння грамадзянскай свядомасці сярод насельніцтва. 

Супрацоўнікі арганізацыі - каманда кваліфікаваных экспертаў розных абласцей спецыялізацыі. У нас таксама напрацаваны ўстойлівыя кантакты з шырокай сеткай пазаштатных экспертаў, гатовых сумесна з намі якасна і хутка вырашаць пастаўленыя задачы. 

Пачніце працу з рэгіянальным бюро развіцця прама зараз: