Як дапамагчы арганізацыі «Рэгіянальнае Бюро Развіцця»

Арганізацыя прымае ахвяраванні на ажыццяўленне сваіх некамерцыйных праектаў. Вы можаце дапамагчы нам, ахвяраваўшы некаторую суму, скарыстаўшыся сістэмай «Разлік»  (АРІП):

* Калі Вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці ўнясення дабрачыннага ўнёску на адрас пастаўшчыка паслуг «Рэгіянальнае Бюро Развіцця» праз сістэму «Разлік» (АРІП) і паведаміце свае імя і прозвішча і суму плацяжу.

 

Для правядзення плацяжу неабходна:

1) Выбраць паслядоўна пункты:

+ Сістэма "Разлік" (АРІП)

+ Ахвяраванні, дабрачыннасць

> Рэгіянальнае Бюро Развіцця

2) Увесці Імя і Прозвішча адпраўніка (абавязкова запоўніць гэтую графу, ананімныя ахвяраванні мы прыняць не можам! Гэтая інфармацыя патрэбна толькі для банка і будзе канфідэнцыйнай)

3) Увесці суму дабрачыннага ўнёску

4) Праверыць карэктнасць інфармацыі

5) Здзейсніць плацёж

Знаходжанне паслугі ў дрэве паслуг сістэмы "Разлік" (АРІП) у некаторых пунктах аплаты можа адрознівацца ад апісанага вышэй. У сувязі з гэтым, у выпадку ўзнікнення праблем з пошукам паслугі, прапануем выканаць пошук па УНП. Наш УНП: 691721681.

Пачніце працу з рэгіянальным бюро развіцця прама зараз: