Экспертыза і распрацоўкі ў галіне рэгіянальнага развіцця

home

Рэгіянальнае развіццё

Распрацоўка, суправаджэнне і рэалізацыя праектаў развіцця з улікам лепшых сусветных практык, аб'ядноўваючы намаганні і рэсурсы ўсіх зацікаўленых бакоў.

Падтрымка прадпрымальніцтва

Спрыянне прадпрымальнікам у арганізацыі і вядзенні бізнесу шляхам распаўсюджвання найлепшага вопыту прадпрымальніцкай дзейнасці краін Еўропы і свету.

Развіццё гарадоў і інфраструктуры

Гарадское развіццё, рэформы і фарміраванне палітык на лакальным узроўні, даследаванне прасторавых і сацыяльных працэсаў, якія адбываюцца ў гарадах.

Нашы праекты

Сацыяльна-эканамічнае развіццё​

Праца з рознымі групамі грамадства для паляпшэння іх сацыяльна-эканамічных умоў, з дапамогай прафесійнай адукацыі, эканамічнага развіцця і сацыяльных праектаў.​

Брэндынг рэгіёнаў​

Стварэнне індывідуальнага іміджу рэгіёну (горада), які дазваляе вылучыцца сярод іншых рэгіёнаў Беларусі і падкрэсліць свае канкуранцыйныя перавагі.​

Школа рэгіянальнага развіцця

Навучальная праграма ў фармаце «летняй школы», якая знаёміць слухачоў з асновамі эканамічных, культуралагічных і сацыяльных дзеянняў на карысць развіцця рэгіёна.​

Падтрымка незалежнага стрыт-арта

Расказваем пра творчасць цікавых аўтараў з усяго свету і збіраем сродкі на стварэнне іх мастацкіх роспісаў у нашых гарадах.

Наша галоўная задача заключаецца ў дапамозе беларускім рэгіёнам ў паляпшэнні сваёй адноснай эканамічнай эфектыўнасці і памяншэнні сацыяльнай і эканамічнай няроўнасці ўнутры і паміж рэгіёнамі.