Пра арганізацыю

Пра нас

Інфармацыйна-даследніцкая установа “Рэгіянальнае Бюро Развіцця” з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, створанай для здзяйснення інфармацыйна-даследніцкіх функцый некамерцыйнага характару і дзеючай у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Нашыя намаганні накіраваныя на паглыбленне ўзаемапаразумення паміж прадстаўнікамі трох сектароў беларускага грамадства праз прадастаўленне ім шырокага кола інфармацыйных, кансультацыйных і адукацыйных паслуг з мэтай стварэння і ўдасканалення ўмоваў для ўстойлівага развіцця рэгіёнаў і гарадоў Беларусі.

Кожны рэгіён — гэта тэрыторыя са сваім унікальным патэнцыялам для руху наперад. Наша дзейнасць скіраваная на выяўленне і падтрымку гэтага патэнцыялу. Рост становіцца устойлівым, калі рэгіён здольны стаць прывабным для інвестараў і турыстаў, стварыць магчымасці для вядзення бізнесу і адпачынку, бяспечнага і камфортнага жыцця, захаванню культурных традыцый.

Наша каманда

Пра нас

Аляксандр

Пра нас

Павал

Пра нас

Паліна

Пра нас

Ігар

Пра нас

Зміцер

Пра нас

Вольга

Пра нас

Аляксандр

Пра нас

Алег

Супрацоўнікі арганізацыі — каманда кваліфікаваных экспертаў розных абласцей спецыялізацыі. У нас таксама напрацаваны ўстойлівыя кантакты з шырокай сеткай пазаштатных экспертаў, гатовых сумесна з намі якасна і хутка вырашаць пастаўленыя задачы.

Місія арганізацыі — падтрымка дэмакратычных пачынанняў, развіццё прафесійных кампетэнцый і стварэнне магчымасцяў рэалізовываць сябе для развіцця рэгіёну і краіны.

Місія ажыццяўляецца праз наступныя канкрэтныя дзеянні:

  • падтрымка і заахвочванне дзейнасці, якая скіраваная на эканамічнае развіццё і развіццё прадпрымальніцтва;
  • падтрымка дзейнасці, скіраванай на развіццё мясцовых супольнасцяў;
  • падтрымка сацыяльна-эканамічнага развіцця ў сельскай мясцовасці;
  • падтрымка нацыянальнай традыцыі, беларускай культуры, а таксама развіцця нацыянальнай, грамадзянскай і культурнай свядомасці.