Як мы працуем
Патэнцыял арганізацыі дазваляе аб’яднаць у адным праектным працэсе ўсе ключавыя этапы:
- Даследаванні — маркетынгавыя даследаванні і онлайн-апытанні любых аўдыторый, правядзенне даследаванняў развіцця тэрыторый (абшчын), асобных галін і аб’ектаў.
- Экспертыза і кансалтынг — фарміраванне экспертных каманд для аналізу розных складнікаў сацыяльнай прасторы і распрацоўкі рэкамендацый.
- Камунікацыйныя практыкі — распрацоўка рэпутацыйнай стратэгій, правядзенне кампаній, маніторынг інфармацыйнага асяроддзя, капірайтынг, унутраныя камунікацыі.
- Брэндынг — карпаратыўны і рэгіянальны брэнынг прадуктаў, тэрыторый, асобных практык.
- Сацыяльнае праектаванне — выбудоўванне і развіццё адносін з рознымі сацыяльнымі асяроддзямі праз практычную праектную дзейнасць.
Сінтэз розных напрамкаў забяспечвае комплексны падыход, арыентуе на канчатковы вынік, дазваляе вызначыць аб’ектыўныя крытэрыі эфектыўнасці праекта.
Асноўныя напрамкі працы арганізацыі гэта:
Падтрымка Інтарнэт праектаў
Матывацыйная і тэхнічная падтрымка ініцыятываў, па стварэнню рэгіянальных інтарнэт-праектаў.
Праграма працы з беспрацоўнымі
Навучальная праграма у фармаце «нядзельняй школы», якая знаёміць слухачоў з тэндэнцыямі на рэгіянальным рынку працы, а таксама матывуе іх да больш асэнсаваных дзеянняў па пошуку працы.
Падтрымка выдавецкіх праектаў
Матывацыйная і тэхнічная падтрымка ініцыятываў, па стварэнню і выданню грамадзка-палітычных, культуралагічных, гістарычных публікацыяў.
Інвестыцыйны атлас рэгіёна
Сервіс, які дазваляе падрыхтаваць прэзентацыю (investor guide) рэгіёна (горада) з улікам патрэбаў і чаканняў патэнцыйнага інвестара.
Школа рэгіянальнага развіцця
Навучальная праграма ў фармаце «летняй школы», якая знаёміць слухачоў з асновамі эканамічных, культуралагічных і сацыяльных дзеянняў на карысць развіцця рэгіёна.
Апытанне бізнеса
Сервіс, які дазваляе па вызначаных характарыстыках рабіць ацэнку эканамічнага патэнцыяла рэгіёна (горада) і адсочваць тэндэнцыі у маштабах краіны.
Брэндынг рэгіёнаў
Сервіс, накіраваны на стварэнне індывідуальнага іміджу рэгіёну (горада), які дазваляе вылучыцца сярод іншых рэгіёнаў Беларусі і падкрэсліць свае канкуранцыйныя перавагі.
Аналіз рэгіянальнай палітыкі
Навучальная праграма у фармаце семінара, якая знаёміць слухачоў з метадалогіяй «аналізу палітыкі» і прыняцця рашэнняў, а таксама дазваляе на практыцы апробаваць атрыманыя веды.
Рэйтынг гарадоў
Сервіс, які дазваляе па вызначаных характарыстыках праводзіць рэйтынгавую ацэнку сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіз рэгіёнаў (гарадоў) адносна адзін аднаго.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё
Праца з рознымі групамі грамадства для паляпшэння іх сацыяльна-эканамічных умоў, з дапамогай прафесійнай адукацыі, эканамічнага развіцця і сацыяльных праектаў.
Інфармацыйна-даследніцкая установа “Рэгіянальнае Бюро Развіцця” прымяняе розныя метадалогіі ў мэтах пашырэння магчымасцяў для стварэння сацыяльнага капіталу і павышэння грамадзянскай свядомасці сярод насельніцтва. Нашыя намаганні накіраваныя на паглыбленне ўзаемапаразумення паміж прадстаўнікамі трох сектароў беларускага грамадства праз прадастаўленне ім шырокага кола інфармацыйных, кансультацыйных і адукацыйных паслуг з мэтай стварэння і ўдасканалення ўмоваў для ўстойлівага развіцця рэгіёнаў і гарадоў Беларусі.